Зіма не скора Прырода жоўтай акварэллю
Малюе кветак у полі рой,
Фарбуе ў лесе дрэвы ў зелень,
А жыта — фарбай залатой.
Не запыняюцца бярозы
Маладым лісцем шапацець,
Галлё пазвоньвае ў лозах,
Блішчыць на ім кара, як медзь.
Што за асінка-маладзіца
Ў зялёных вопратках стаіць!
Вада ў рэчцы залаціцца,
У ёй сонца промнямі гарыць.
Яшчэ зусім не скора восень
Запаліць вуліцы агнём,
Зіма не скора пазаносіць
Іскрыстым снегам усё кругом.
Мікуцэвіч Елізавета Мне купілі санкі,
Санкі-самакаты.
І пабеглі шпарка
Мы на горку з братам.
Снежныя падушкі
Беллю вабяць вока,
Мы ляцім бы птушкі,
Мы ляцім далёка.
Як у небе зоркі,
Снег вакол іскрыцца.
Эх, на санках з горкі
Хораша спусціцца!
Прыбягайце ўранку
Вы да нас, да хаты,
Мы дадзім вам санкі,
Санкі- самакаты.
Усцянцава Наталля Надыход зімы Прыляцелі снегіры,
Не хаваліся ў бары.
На палянку прыляцелі
Ды на елку важна селі.
Бура сцежкі замяла,
За вакном – мяцеліца,
Быццам белы акіян
У полі снегам сцелецца.
Нам казала мама:
“На ваконцы – казка:
Навагоднія ўзоры
Ды марозу ласка”.
Даставайце з вышак санкі
І на горку выбягайце,
І зімовыя загадкі
Разам з намі разгадайце.
Любім зіму з маразамі,
Снег рыпучы пад нагамі,
Санкі, лыжы і канькі,
Усе зімовыя гульні!
Смоліч Паліна, Паўлавец Юліанна
Малюю акварэллю
Лістоты рой,
На карціне зелень -
З фарбай залатой.
За акном бярозы
Лістотай шумяць,
Птушкі ўжо гатовы
У вырай адлятаць.
Сосны-маладзіцы
Ля ракі стаяць,
Вада ў ёй залаціцца,
Плыні не стрымаць.
Не сагрэе восень
Залатым агнём,
Лісце не пазносіць,
Бо “гарыць” яно.
Левіна Кацярына, Кавалевіч Алег Восеньская настальгія Восеньскаму агню здзіўляецца акно.
Паглядзі, падзівіся і ты
са стамлёнай прыгажосці залатых дрэў,
з апалага лісця.
Але не ўсё так добра:
старыя бары нібы гінуць.
Дождж палівае галіны дрэў,
Нібы мастак дабаўляе пастэлі
ў гэты самотна-прыгожы пейзаж.
Выйду на двор ў гэтую пару –
Быццам жыццё пакідае і мяне…
І адразу хочацца лета, мора, цяпла, шчасця!
Грынь Павел Ранішні настрой
Раніца. Золак. Акно.
Сонейка пронямі грае,
У небе воблакаў – ні аднаго,
Жаваранак спявае.
Дрэвы прачнуцца, пачнуць шапацець,
А вы не прабудна так спіце…
Ах! Як хочацца паляцець,
Растварыцца ў нябесным блакіце.
Птушак вачыма адтуль, з вышыні
Край убачыць прыгожы родны.
Гэта толькі мары адны…
А зараз ветрык лагодны
Мне здалёк усмешку прыносіць,
Пахне кветкамі палявымі
І травою, якую косяць.
Ах! Як прыгожа ўлетку!
Карэла Анастасія