В А Р У Ш Ы С Я!
Уласным лёсам спалучыць вякі, адчуць сябе дзяцьмі свайго народа i гаварыць з зямлёй на мове роднай…

 

Галоўная | Традыцыі захаваліся | Ствараем па-беларуску | Парады | Кантакты

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

Сцэнарый выступлення 9 “ІТ-6” класа на святочным мерапрыемстве ўручэння пасведчанняў аб завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені 12.06.2013 г.

(Усё выступленне адбываецца на фоне прэзентацыі.
Спасылка на прэзентцыю
Пачынае гучаць музыка.
На сцэну выходзяць вядучыя)


- Усё на зямлі мае свой пачатак. І чалавека заўсёды здзіўляў і захапляў момант нараджэння зялёнага кволага парастка і чырвонага зарыва ўсходу, салаўінага спеву і фундамента новага дома.
- Пачатак жыццёвага шляху — гэта маленства. Яно незабыўнае і своеасаблівае.
- Яно…

(Далей ідзе прэзентацыя са слайдамі-выявамі кожнага з вучняў, якія выходзяць па чарзе на сцэну і становяцца літарай V)


Гарэзлівае
Радаснае
Творчае
Летуценнае
Дапытлівае
Самастойнае
Сяброўскае
Пяшчотнае
Сонечнае
Вандроўнае
Загадкавае
Мабільнае
Кветкавае
Святочнае
Ласкавае
Шчаслівае


- Дзевяць гадоў таму пачаўся наш шлях у навучанні. Гэтыя гады склаліся з радасных і шчаслівых дзён. Былі таксама дні няўдач і падзенняў.
- Але час няўмольны, і ён прымушае падвесці першыя вынікі, зрабіць першы ў жыцці выбар.
(Усе паварочваюцца да экрана, дзе ідзе фільм з выказваннямі вучняў)
Спасылка на відэа
Фільм закончаны.
Усе паварочваюцца да гледачоў. Пасля фільма пачынае гучаць музыка. Спачатку ціха)

- Кожны з нас, без выключэння, няхай пройдзе шмат-шмат гадоў, будзе памятаць сваіх настаўнікаў. (Гэтыя словы сказаць вельмі гучна і выразна)
- Будзе ўдзячны сваёй гімназіі. (Гэтыя словы сказаць вельмі гучна і выразна).
(Музыка гучыць гучна. Пад гэтую музыку праз некаторы час дзеці спускаюцца з прыступак).
- Кожны з нас, без выключэння, будзе ведаць, дзе быў яго пачатак.
- У гэты святочны дзень асаблівыя словы ўдзячнасці і павагі мы хочам выказаць нашым любімым настаўнікам, нашым класным кіраўнікам.
- Шчыра дзякуем вам за клопат.

(Апладысменты настаўнікам. Уручэнне кветак. Слова класнаму кіраўніку).

- Дарагія дзевяцікласнікі. Ды ўжо не дзевяцікласнікі, а выпускнікі! Ад ўсяго сэрца жадаю вам шчаслівай долі. Будзьце настойлівымі ў дасягненні сваіх мэтаў!
Мы, настаўнікі, заўсёды ганарымся, што ў нас такія разумныя і таленавітыя, такія дружныя выхаванцы.
Мне вельмі хацелася б, каб і надалей вас аб’ядноўвалі толькі высокія мэты. І яшчэ я вельмі спадзяюся, што вас будзе гуртаваць і натхняць на добрае наша яркае, зычнае, шчырае беларускае слова.
Давайце ўспомнім адзін дзень у гэтым навучальным годзе, Міжнародны дзень роднай мовы, калі мы разам, дружна і натхнёна спявалі беларускую народную песню.

Выкананне песні “Кура-шчабятура” (спасылка).

 

-->