В А Р У Ш Ы С Я!
Уласным лёсам спалучыць вякі, адчуць сябе дзяцьмі свайго народа i гаварыць з зямлёй на мове роднай…

 

Галоўная | Традыцыі захаваліся | Ствараем па-беларуску | Парады | Кантакты

 

статыстыка наведванняў

Яндекс.Метрика

 

Нашу Батлейку зрабілі з кардону ўдзельнікі фальклорнага гурта “Вабікі” з любоўю ў сэрцы, з вялікім жаданнем далучыцца да свята Хрыстова Раджэння. І ў гэтым сэнсе яна ігралася не для публікі, не для нейтральных гледачоў, а для саўдзельнікаў.

Лялькі для Батлейкі таксама зроблены з кардону. Ва ўмелых дзіцячых руках ажылі лялькі Цара Ірада, Дзевы Марыі, Рахілі, Жаўнера, Чорта і Смерці.

Батлейка — дзейства сімвалічнае, якое іграецца ў “простай” скрыні “простымі” лялькамі – з лёгкасцю даруе практычна ўсе пралікі пастаноўкі: недакладнае ваджэнне лялек, пралікі ў рабоце са святлом, парушэнне пластычнага рытму, неразборлівае вымаўленне тэксту – усё, што магло б загубіць любы іншы спектакль тэатра лялек. Яна не даруе аднаго – няшчырасці, не дазваляе падмяніць сапраўднае хваляванне артыстычнай тэхнікай.

Дзякуй Богу, батлейку глядзяць і ўдзельнічаюць у ёй людзі, не абыякавыя да нашай роднай культурнай спадчыны.

Сцэнарый мерапрыемства з Батлейкай

Выступленне з Батлейкай (пачатак)
Выступленне з Батлейкай (працяг)


Выступленне з Батлейкай ад 02.12.2016 г.

Водгукi вучняў

 

-->