Без прычыны
Не шкадуйце
Беларускай мовы.
І наперад
Не рыхтуйце
Сумныя прамовы.
Я прашу вас,
Не чакайце
Смерці роднай мовы.
Аднастайна не чытайце
Вершыкі-замовы.
Спачувальна не глядзіце
Ў твар любімай мовы.
Пашукайце і знайдзіце
Сонечныя словы!
У. Скарынкін