В А Р У Ш Ы С Я!
Уласным лёсам спалучыць вякі, адчуць сябе дзяцьмі свайго народа i гаварыць з зямлёй на мове роднай…

 

Галоўная | Традыцыі захаваліся | Ствараем па-беларуску | Парады | Кантакты

 

Паважаныя браты-беларусы, вялікія і маленькія, сталыя і не вельмі!

Мы — вучні гімназіі № 20 горада Мінска.

Нас аб’яднала любоў і цікавасць да роднага слова.

Мы шчыра хочам падзяліцца з вамі сваімі ведамі і творчасцю.

Спадзяёмся на супрацоўніцтва, бо нішто так не аб’ядноўвае людзей,
раскіданых па свеце, як роднае гаючае матчына слова.

Дзеткі-краскі – уцеха для нас, як вядома.
Лепшай долі прыдбаць ім жадаюць бацькі.
Як навучыш дзіцятка, паставіш на ногі,
Так і пойдзе яно па складаным жыцці.

У тлумным свеце віровым няўтульна, сцюдзёна -
Толькі б шчасце і долю дарыў яму лёс,
Толькі б вецер са шляху жыцця пакрыёма
Не здзімаў, а на крылах сваіх лёгка нёс.

У калысцы дзіцятка люляе матуля.
Калыханка яго атуляе да дня.
На сягоння ў нас дзве дзяржаўныя мовы,
Толькі родная, як і матуля, адна.

 

© Рагуля С.Т. 2012-2018 г.

 

-->